Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тунцы перанесьлі радыяцыю з Фукусімы ў Каліфорнію


Амэрыканскія навукоўцы знайшлі сьляды ад ядзернага выпраменьваньня пасьля выбуху на японскай АЭС Фукусіма ў тунцах, злоўленых ля берагоў Каліфорніі — за 9600 кілямэтраў ад месца аварыі.

Паводле дасьледчыкаў сьляды цэзію-137 і цэзію-134 былі выяўленыя ў 15 тунцах, злоўленых непадалёк ад Сан-Дыега ў жніўні 2011 году.

Радыеактыўныя рэчывы трапілі ў японскія тэрытарыяльныя воды пасьля разбуральнага землятрусу і цунамі ў сакавіку 2011 году. Навукоўцы кажуць, што натуральная міграцыя тунцоў стала шляхам распаўсюду радыяцыі. Дасьледчыкі падкрэсьлілі, што ўзровень утрыманьня радыеактыўнага цэзію ў рыбе не зьяўляецца небясьпечным для людзей, яе можна есьці бяз шкоды для здароўя.
XS
SM
MD
LG