Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад сустрэўся з Ананам пасьля масакры ў Хуле


Масавае пахаваньне ахвяраў у Хуле

Масавае пахаваньне ахвяраў у Хуле

Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад сустрэўся ў аўторак у Дамаску з міжнародным пасланцам Кофі Ананам. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя сырыйскія сродкі масавай інфармацыі.

Анан прыехаў у Сырыю ў панядзелак. Ён мае намер дамагацца ад канфліктуючых бакоў выкананьня міжнароднага пляну мірнага ўрэгуляваньня.

Неабходнасьць тэрміновай сустрэчы Анана з сырыйскім лідэрам узьнікла ў сувязі з забойствам у пятніцу ў горадзе Хула прынамсі ста чалавек, сярод якіх шмат дзяцей.

Міжнародная супольнасьць ускладае асноўную адказнасьць за гэтую трагедыю на сырыйскія ўлады. Рада бясьпекі ААН асудзіла дзеяньні сырыйскіх урадавых войскаў, якія выкарыстоўвалі пры апэрацыі ў Хуле гарматы і танкі. Сырыйскія ўлады ўскладаюць адказнасьць за ахвяры на апазыцыю.
XS
SM
MD
LG