Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


УДЗЕНЬ...

...пераменная воблачнасьць, пад вечар магчымы дождж. Тэмпэратура: +16 — +23.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды праграмы «Падарожжа», «Экспэртыза», «Вольная студыя» і «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У судзе Першамайскага раёну Менска распачнецца разгляд крымінальнай справы супраць былога палітвязьня Васіля Парфянкова нібыта за невыкананьне патрабаваньняў прэвэнтыўнага нагляду. Пачатак а 10 гадзіне.

У бары «Ё-ма-Ё» ў Менску (вул. Даўгабродзкая, 24) творчая сустрэча з Касяй Камоцкай. Пачатак а 19.00.

У Цэнтры фатаграфіі ў Менску (вул. Кульман, 2) сустрэча з Алесем Матафонавым, аўтарам фільму пра гісторыю беларускай фатаграфіі. Пачатак а 19.00.

29 траўня — Міжнародны дзень міратворцаў ААН.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1986 — у Менску заснаваны клюб перакладчыкаў «Бабілён» (дзейнічаў да 1989 г.).

1992 — у Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзеныя ў абарот разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1917 — Джон Кэнэдзі, 35-ты прэзыдэнт ЗША (1960-1963).

1933 — Мікола Гайдук (в. Кабылянка, цяпер Беластоцкі пав. Падляскага ваяв., Польшча), беларускі пісьменьнік, публіцыст.

У гэты дзень памерлі:

1565 — Мікалай Радзівіл Чорны, палітычны, культурны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1861 — Яўхім Лялевель, гісторык, вучоны, грамадзкі дзеяч, ідэоляг паўстаньня 1830–1831 гг.

1920 — савецкімі ўладамі расстраляны Фабіян Шантыр, беларускі грамадзка-дзяржаўны дзеяч, публіцыст, пісьменьнік, перакладчык.

1970 — у Парыжы памёр Мікола Абрамчык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Францыі, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Чалавецтва павінна пакласьці канец вайне, пакуль вайна не паклала канца чалавецтву».

Джон Кэнэдзі

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Калякін застаўся кіраўніком партыі

Ірына Халіп: «У турэмных умовах жанчына можа шмат чаго прыдумаць»

«Мультличности» зноў кпяць з А.Лукашэнкі
XS
SM
MD
LG