Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіты міліцыянтамі актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан у інтэрвію Радыё Свабода расказаў пра падрабязнасьці свайго паходу ў міліцыю. Паводле яго слоў, напярэдадні яму патэлефанаваў намесьнік начальніка гарадзкога аддзелу міліцыі і загадаў прыйсьці а 18-й гадзіне на размову.

«Склалі на мяне два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін па стандартным ужо для апазыцыянэраў артыкуле 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі — 23.34, несанкцыянаванае пікетаваньне».

Алег Моўчан кажа, што аспрэчваць пакуль рашэньне не зьбіраецца — трэба залечваць старыя раны. Да таго ж, ніхто не адмяняў сэсію на гістарычным факультэце БДУ:

«Цяжка нешта сказаць, пакуль я проста заняты тым, каб хоць крыху падлячыцца. Галава баліць, усё астатняе таксама. Хаджу па лекарах, абсьледуюся. Хоць, зразумела, што ў іх свае пляны...».

19 траўня Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Ўручча на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

25 траўня Андрэя Моўчана выпісалі са шпіталю «хуткай дапамогі», накіраваўшы на лячэньне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы пазначана толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Факт пералому сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаньнем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG