Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку ёсьць справа да «Эўрабачаньня»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка выказаў незадавальненьне выступам беларускага гурту «Litesound» на сьпеўным конкурсе «Эўрабачаньне 2012» у Баку.

«Насамрэч убухалі вялізныя грошы, а вынік ніякі», — канстатаваў Лукашэнка. Па выніках галасаваньня беларусы апынуліся 16-мі ў другім паўфінале, фінішаваўшы на 34-м месцы ў зводнай табліцы.

Лукашэнка лічыць неабходным сур’ёзна зьмяніць падыход да падрыхтоўкі беларускіх выканаўцаў. Складнікамі посьпеху названыя талент, удалая музычная кампазыцыя, пастаноўка нумару, піяр у СМІ і інтэрнэце, прафэсійнае прадусаваньне: «Трэба зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён засьпяваў так, што аж спэцыялісты ахнулі, а ўжо эўрапейская грамадзкасьць сама сабе няхай потым дае ацэнкі за свае адзнакі».

Паводле Лукашэнкі, падрыхтоўка ўдзельніка «Эўрабачаньня» не павінна быць справай аднаго тэлеканалу: «Трэба задзейнічаць абодва каналы, яны дзяржаўныя, зарабіць грошы і гэтыя грошы ўкласьці (плюс спонсары). І зрабіць добры праект».

Але якраз супраць маштабнага ўмяшаньня дзяржавы ў падрыхтоўку кандыдатаў на сьпеўны конкурс «Эўрабачаньне» выступаюць ня толькі музычныя крытыкі, але і шмат хто з прадусараў, артыстаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG