Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моўчана выклікаюць у міліцыю


Андрэй Моўчан пасьля таго, як яго зьбілі міліцыянты
Андрэй Моўчан пасьля таго, як яго зьбілі міліцыянты

Зьбітага міліцыяй актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана выклікаюць у міліцыю.

«Мне патэлефанаваў намесьнік начальніка ГАМу (Гарадзкі аддзел міліцыі), што на вуліцы Ўруцкай, і сказаў, каб я а 18-й гадзіне прыйшоў да іх у дзявяты кабінэт. Зь якой мэтай мяне выклікаюць, ён нічога не казаў. Але трэба ісьці», — паведаміў «Свабодзе» Андрэй Моўчан.

Дэмакратычны актывіст скардзіцца, што адчувае сябе дрэнна: «Нядобра адчуваю. Па-ранейшаму баліць галава. У суботу я хадзіў у паліклініку па месцы жыхарства. Але там быў толькі дзяжурны лекар. Мне працягнулі бальнічны. А зараз зноў зьбіраюся ў паліклініку».


25 траўня Моўчана выпісалі з бальніцы «Хуткай дапамогі» і накіравалі на лячэньне ў паліклініцы. У эпікрызе, які выдалі пры выпісцы, з пэўнасьцю пазначана толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Факт пералому сківіцы, а таксама іншыя траўмы ў эпікрызе стаяць пад пытаньнем.

19 траўня Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ва Ўруччы на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы лекара, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG