Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 траўня ў 10 гадзін у судзе Першамайскага раёну Менска распачнецца разгляд крымінальнай справы супраць былога палітвязьня Васіля Парфянкова нібыта за невыкананьне патрабаваньняў прэвэнтыўнага нагляду.

Паводле абвінавачаньня, Васіль Парфянкоў тройчы парушыў рэжым прэвэнтыўнага нагляду. Аднойчы былы палітвязень спазьніўся на адзначэньне ў міліцыю, якая наглядае за ім. Двойчы супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да яго дадому ў той час, калі Васіль выходзіў у краму. Згодна з артыкулам, Парфянкова могуць арыштаваць на тэрмін да шасьці месяцаў альбо зьняволіць тэрмінам да аднаго году, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Працэс будзе весьці судзьдзя Сяргей Бандарэнка, які 24 лістапада 2011 года асудзіў палітвязьня Алеся Бяляцкага да 4,5 гадоў калёніі.

Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год усталяваны за Васілём Парфянковым 5 студзеня 2012 года.
XS
SM
MD
LG