Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланец ААН і Лігі арабскіх дзяржаваў Кофі Анан пачынае візыт у Сырыю – на наступны дзень пасьля прыняцьця рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН з асуджэньнем сырыйскага рэжыму за забойства прынамсі 108 чалавек ў горадзе Хоўла. Чакаецца, што ў аўторак, 29 траўня, Анан сустрэнецца з прэзыдэнтам Сырыі Башарам аль-Асадам.

Тым часам брытанскі міністар замежных спраў Уільям Хэйг накіраваўся ў Маскву для перамоваў са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым наконт сырыйскага крызісу. Хэйг будзе дамагацца падтрымкі Расеі ў ціску на сырыйскі ўрад, каб той прыняў прапанаваны ААН плян мірнага ўрэгуляваньня.

У нядзелю назіральнікі ААН паведамілі, што сярод забітых 25 траўня ў горадзе Хоўла было 49 дзяцей і 34 жанчыны. Паводле назіральнікаў, большасьць зь іх загінулі ад абстрэлу з гарматаў і танкаў – што сьведчыць на карысьць вэрсіі аб адказнасьці сырыйскіх урадавых войскаў.
XS
SM
MD
LG