Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Жадан прэзэнтуе ў Менску Anarchy in the UKR


Сяргей Жадан
Сяргей Жадан

29 траўня ў Менску Сяргей Жадан прадставіць беларускі пераклад раману Anarchy in the UKR.

Пераклаў кнігу Алесь Жлутка.

Прэзэнтацыя адбудзецца ў Кнігарні логвінаЎ (Незалежнасьці 37а).

Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й.

30 траўня Сяргей Жадан сустрэнецца са сваімі чытачамі — а 17-й, у Кнігарні логвінаЎ.

Anarchy in the UKR, адзначае Кнігарня логвінаЎ — гэта мэнтальнае падарожжа ўглыб украінскай тэрыторыі і гісторыі ў пошуках адказу на пытаньне, што ёсьць воля-вольніца-анархія. Наведваньне аўтарам махноўскіх мясьцінаў і ўрбанізаванай Харкаўшчыны вядуць да неспадзяваных высноваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG