Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У часе сустрэчы Пуцін заявіў, што Расея гатовая найбліжэйшым часам пералічыць Сэрбіі 800 мільёнаў эўра

Новаабраны прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч сустрэўся сёньня ў Маскве са сваім расейскім калегам Уладзімерам Пуціным. У часе сустрэчы Пуцін заявіў, што Расея гатовая найбліжэйшым часам пералічыць Сэрбіі другую траншу ўхваленага раней дзяржаўнага крэдыту памерам 800 мільёнаў эўра.

Гэты візыт стаў першай замежнай паездкай Нікаліча ў якасьці кіраўніка дзяржавы. Раней ён, аднак, падкрэсьліў, што быў запрошаны ў Маскву яшчэ да свайго абраньня прэзыдэнтам – у якасьці лідэра Сэрбскай прагрэсіўнай партыі.

Томіслаў Нікаліч і яго партыя выступаюць за шчыльны саюз Сэрбіі з Расеяй і насьцярожана ставяцца да эўраінтэграцыі, хоць апошнім часам і прызнаюць яе неабходнасьць у прынцыпе.
XS
SM
MD
LG