Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Пэнсіянэраў адпраўляюць патрабаваць «чыстага малака» на стадыён


Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў пэнсіянэру Міхаілу Шараметаву правесьці пікет з назвай «Чыноўнікі, вярніце мне чыстае малако». Адмова аргумэнтаваная тым, што заяўнік абраў неадпаведнае для такіх акцыяў месца.

Шараметаў меўся правесьці пікет 2 чэрвеня на пляцоўцы ля кінатэатру Радзіма —гэта ў цэнтры гораду. Сваёй акцыяй шасьцідзесяцігадовы жыхар Магілёва зьбіраўся пратэставаць супраць дабавак кальцыю ў малочныя прадукты, якія паводле яго, робяць харчы даражэйшымі.

У адказе з гарвыканкаму Міхаілу Шарамэтаву паведамілі, што для такіх акцыяў, як ягоная, вызначаны стадыён на вуліцы Чалюскінцаў. Гэтае месца знаходзіцца ў далечыні ад людных гарадзкіх вуліц.

Адмовілі ў правядзеньні падобнай жа акцыі і яшчэ адной пэнсіянэрцы Яўгеніі Цюлькінай. Яна зьбіралася патрабаваць чыстага малака там жа, дзе й Шараметаў толькі 3 чэрвеня. І Шараметаў і Цюлькіна заяўлялі, што ў іх пікетах возьмуць удзел да 20 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG