Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюзных актывістаў і журналістку распранулі пры ўезьдзе ў Беларусь


Лідэр прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, старшыня менскай гарадзкой арганізацыі РЭП Ігар Комлік і рэдактар прафсаюзнага сайту журналістка Натальля Верашчагіна 25 траўня ўвечары былі затрыманыя на памежным пропуску «Гудагай».

Іх высадзілі на беларуска-літоўскай мяжы з цягніка, які накіроўваўся зь Вільні ў Менск. Усе затрыманыя прайшлі асабісты дагляд, а таксама ў іх былі дагледжаныя асабістыя рэчы. У прафсаюзных лідэраў, а таксама журналісткі былі забраныя грошы, кампутар і мадэм.

Як паведаміла Свабодзе Натальля Верашчагіна, мытнікі патлумачылі адабраньне кампутара неабходнасьцю праверкі яго на ўтрыманьне матэрыялаў экстрэмісцкага характару, а грошы — на іх сапраўднасьць. Прычым канфіскаванымі грашыма сталіся толькі эўра. Ні памежнікі, ні мытнікі ня здолелі патлумачыць на якой падставе адбылося затрыманьне і адабраньне рэчаў, а ў нефармальнай гаворцы спасылаліся на загад «зьверху». Прафсаюзныя актывісты заставаліся на памежным пераходзе больш за чатыры гадзіны і ў выніку мусілі дабірацца да Менску позна ноччу на выпадковым аўтамабілі.

Натальля Верашчагіна таксама паведаміла, што ўсе трое намерваюцца дамагацца вяртаньня адабраных грошай і кампутара.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG