Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вуліцы Акрэсьціна — лета, ў аднайменным ізалятары — зіма


Праваабаронцу Алегу Воўчаку ў ізалятар на Акрэсьціна сябры перадалі цёплыя рэчы.

Яшчэ тыдзень давядзецца сядзець у ізалятары на Акрэсьціна праваабаронцу Алегу Воўчаку, якога 24 траўня асудзілі нібыта за нецэнзурную лаянку на 9 дзён адміністрацыйнага арышту. Калега Воўчака Раіса Міхайлоўская кажа, што сябры ўжо перадалі яму у камэру некаторыя цёплыя рэчы, але засталося знайсьці і перадаць спальнік. Магчыма, гэта ўдасца зрабіць сёньня, 26 траўня. Па начах на Акрэсьціна вельмі холадна, перадаў на волю праваабаронца Алег Воўчак.

«Ён жа быў адным касьцюме, як кажуць, пры парадзе. Там і холадна, і пацукі з мышамі, ўсё што заўгодна».

З пачатку года гэта ўжо другі адміністрацыйны арышт Алега Воўчака. Зараз зноў праваабаронцу затрымалі наўпрост на вуліцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG