Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 траўня


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...магчымы дождж. Тэмпэратура 17–19 цяпла.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды праграма «Праскі акцэнт», у якой Сяргей Навумчык разам зь Віталём Портнікавым з Кіеву і Ўладзімерам Роўдам зь Менску параўноўваюць палітычную і моўную сытуацыю ў Беларусі і ва Ўкраіне.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Ўільям Хэйг зь візытам у Маскве.

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў зь візытам у Астане.

У ЗША адзначаюць Дзень памяці, прысьвечаны вайскоўцам, якія загінулі ў войнах і ўзброеных канфліктах.

У Беларусі адзначаюць Дзень памежніка.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1905 – першая публікацыя Янкі Купалы (верш «Мужык» у газэце «Северо-Западный край»).

1917 – у Менску выйшаў першы нумар газэты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

1961 – у Лёндане была ўтвораная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

У гэты дзень нарадзіліся:

1881 – Іван Луцкевіч, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху, археоляг.

1960 – Алесь Аркуш, беларускі пісьменьнік, заснавальнік Таварыства Вольных Літаратараў і літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».

У гэты дзень памерлі:

1549 – Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1863 – у баі каля в. Уладыкі (цяпер Вялейскі раён) забіты Вікенці Козел, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 г.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Над балотам захад сонца.
Пасярод, нібыта рана,
Багны дрогкае вакенца
Чырванее. За парканам
З трысьнягу, аеру, хлуду
Цішыня – як погляд Бога,
Быццам там чакаюць цудаў,
Ці даўно няма нікога.


Алесь Аркуш

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

У сядзібе БНФ затрымалі ўдзельнікаў сэмінару

У Менску праходзіць зьезд партыі «Справядлівы сьвет»
XS
SM
MD
LG