Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нікому не навязваюць свой тып дэмакратыі


Майкл Макфол

Майкл Макфол

ЗША не прэтэндуюць на манаполію на дэмакратыю і не навязваюць нікому амэрыканскі тып дэмакратыі, заявіў амабасадар ЗША ў Расеі Майкл Макфол.

«Кожная дэмакратыя ў сьвеце мае свае адрозьненьні. Барак Абама казаў пра гэта дзесяць тысяч разоў. Мы не прасоўваем амэрыканскую дэмакратыю ці нават амэрыканскія ці расейскія каштоўнасьці» — цытуе Інтэрфакс амэрыканскага амбасадара падчас выступу ў Вышэйшай школе эканомікі ў Маскве.

«Гэта ня тая сфэра, дзе мы маем аўтарскія правы або манаполію. Існуе мноства розных варыянтаў» — дадаў Макфол.
XS
SM
MD
LG