Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муж Цімашэнкі не прыехаў на пахаваньне бацькі


Сяргей Уласенка

Сяргей Уласенка

Аляксандар Цімашэнка, муж экс-прэм'ера Юліі Цімашэнкі, ня змог прысутнічаць на пахаваньні бацькі, якое адбылося ў пятніцу ў Днепрапятроўску.

Як стала вядома карэспандэнту агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», пахаваньне Генадзя Цімашэнкі адбылося ў Днепрапятроўску ў пятніцу на Цэнтральнай алеі Запароскіх могілак. Перад гэтым адпяваньне праходзіла ў Праабражэнскім саборы. Усяго прыйшлі разьвітацца каля 200 чалавек.

На пахаваньні быў зачытаны ліст Юліі Цімашэнкі, у якім яна кажа, што ёй вельмі балюча ад таго, што бацька – як заўсёды яна называла сьвёкра – не дачакаўся яе.

Генадзь Цімашэнка памёр у ноч з 23 на 24 траўня.

Аляксандар Цімашэнка пасьля арышту жонкі атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Абаронца экс-прэм'ера, народны дэпутат Сяргей Уласенка раней заяўляў, што Аляксандар Цімашэнка, хутчэй за ўсё, на пахаваньне бацькі не прыедзе, «бо што вельмі высокая рызыка яго затрыманьня і арышту, калі ён прыбудзе ва Ўкраіну».

Юлія Цімашэнка, якая знаходзіцца на лячэньні ў ЦКБ № 5 у Харкаве, зьвярнулася да пракурора Харкаўскай вобласьці Генадзя Цюрына з просьбай даць ёй магчымасьць разьвітацца са сьвёкрам, аднак атрымала пісьмовую адмову. Пры гэтым ёй дазволілі тэлефонны званок сваякам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG