Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 траўня ў Віцебску ў другой палове дня насупраць СІЗА-2 патрыёты ВКЛ-Беларусі вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг з цыдулкай: «За вызваленьне Сяргея Каваленкі!»

Акцыі ў падтрымку актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі праходзяць у Віцебску рэгулярна. У Менску 19 траўня за падобную акцыю быў затрыманы і зьбіты міліцыянтамі актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка адбывае ў Магілёўскай калёніі 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне ўмоваў адбыцьця «хатняй хіміі», якую атрымаў, вывесіўшы бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе.
XS
SM
MD
LG