Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні распачаўся фэст моладзевай журналістыкі


Удзельнікі фэсту рыхтуюцца да фотавыставы

Удзельнікі фэсту рыхтуюцца да фотавыставы

Дэвіз сёлетняга, ужо трэцяга па ліку фэсту моладзевай журналістыкі — «Твой стыль: Стартуй якасна!» Арганізатарамі фэсту выступілі грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтар «Трэці сэктар» і грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

На фэст у Горадню зьехаліся маладыя журналісты з усіх абласьцей Беларусі. Фэст распачаўся з фотавыставы артпраекту «Freedom on Paper», выставы пераможцаў «ФотаБалта» і фатаконкурсу. Адмыслоўцы, якія знаюцца на фатаграфіі, дакумэнтальным кіно, радыё, газэтах і інфармацыйных сайтах, на працягу трох дзён будуць дзяліцца вопытам з усімі ахвотнымі.

Сярод запрошаных экспэртаў — вядомы блогер Яўген Ліпковіч, польскі журналіст Марыюш Кавальчык, кіраўнік інфармацыйнага цэнтру «КоммерсантЪ-Украіна» Сяргей Гарбачоў і іншыя.

Трэці моладзевы фэст журналістыкі ў Горадні адкрылі кіраўнік грамадзкага аб'яднаньня "Трэці сэктар" Вітаўт Руднік і прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Юрась Карманаў

Трэці моладзевы фэст журналістыкі ў Горадні адкрылі кіраўнік грамадзкага аб'яднаньня "Трэці сэктар" Вітаўт Руднік і прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Юрась Карманаў



Падчас адкрыцьця фэсту

Падчас адкрыцьця фэсту



Увечары кожнага дня ўдзельнікі фэсту змогуць паслухаць добрую музыку на канцэртах вядомых беларускіх гуртоў.
XS
SM
MD
LG