Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Полацку баяцца, што Лукашэнку пакусаюць сабакі?


Чытач з Полацку даслаў у рэдакцыю «Свабоды» некалькі цікавых фатаздымкаў з аб’явамі, у якіх, у сувязі са сьвяткаваньнем 1150-х угодкаў Полацку, ЖКГ і Полацкі ГАУС зьвяртаюцца да жыхароў зь некалькімі просьбамі.

У сувязі са сьвяткаваньнем Дня гораду жыхароў просяць 25 траўня зь 9:00 да 18:00 не адчыняць вокны, форткі, бальконныя дзьверы і рамы. Просяць таксама не вывешваць бялізну для сушкі з 24 па 27 траўня і не выпускаць сабак на вуліцу.

У сьвяткаваньнях у Полацку сёньня прымае ўдзел Аляксандар Лукашэнка. Надзвычайныя меры перасьцярогі — гэта ўжо звычайная рэч, зьвязаная зь ягоным прыездам.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG