Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль пацьвердзіў: першы візыт Пуціна — да Лукашэнкі


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Першы замежны візыт пасьля заступленьня на пасаду прэзыдэнта Расеі Ўладзімір Пуцін нанясе ў Беларусь, паведаміла прэсавая служба Крамля.

Візыт адбудзецца з 31 траўня па 1 чэрвеня. Дамоўленасьць аб візыце была дасягнутая ў ходзе гутаркі кіраўніка расейскай дзяржавы з Аляксандрам Лукашэнкам, які 15 траўня ў Маскве прымаў удзел у юбілейнай сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі краін АДКБ і нефармальным саміце СНД.

Амбасадар Беларусі ў РФ Андрэй Кабякоў заявіў, што візыт Уладзімера Пуціна надасьць новы імпульс адносінам дзьвюх краін:

«Мы вельмі сур’ёзна рыхтуемся да гэтага візыту. Дзякуючы гэтаму візыту будзе нададзены новы імпульс нашаму сумеснаму разьвіцьцю, нашай інтэграцыі», — сказаў ён на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве 17 траўня.

Раней была інфармацыя, што зь першым візытам Пуцін наведае Казахстан, але яна не пацьвердзілася.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG