Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя раней за саюзьнікаў выведзе войскі з Аўганістану


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які знаходзіцца з загадзя неабвешчаным візытам у Аўганістане, сустрэўся з францускімі жаўнерамі, якія ўдзельнічаюць у апэрацыі НАТА ў гэтай краіне.

Выступаючы перад салдатамі на ваеннай базе ў правінцыі Капіса, дзе грунтуецца вялікая частка францускага кантынгенту, Алянд пацьвердзіў свой намер дамагчыся вываду з Аўганістану францускіх баявых падразьдзяленьняў да канца гэтага году, гэта значыць на два гады раней, чым гэта зробяць іншыя ўдзельнікі міжнароднай місіі. Пры гэтым Алянд падкрэсьліў, што ўсе яго дзеяньні будуць старанна ўзгадняцца з саюзьнікамі па НАТА.

Падчас свайго першага візыту ў Аўганістан Франсуа Алянд плянаваў таксама сустрэцца з аўганскім прэзыдэнтам Хамідам Карзаем.
XS
SM
MD
LG