Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавек у масцы і з бомбай быў затрыманы пры спробе нападу на супрацоўнікаў МУС.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў КДБ Беларусі. Паводле інфармацыі КДБ, каля паўдня 24 траўня ў Гомельскай вобласьці супрацоўнікамі МУС на месцы зьдзяйсьненьня злачынства, якое кваліфікуецца паводле ч.1 арт.14 і ч.1 ст.289 КК Беларусі (замах на ўчыненьне акту тэрарызму), затрыманы мужчына, які ў масцы з надпісам на арабскай мове і з ужываньнем ёмістасьцяў з запальнай сумесьсю і самаробным выбуховым прыстасаваньнем магутнасьцю каля 5 кг у тратылавым эквіваленце спрабаваў учыніць тэрарыстычныя дзеяньні ў дачыненьні да супрацоўнікаў падразьдзяленьня МУС па месцы іх дысьлякацыі.

Па гэтым факце УКДБ па Гомельскай вобласьці ўжо ўзбуджана крымінальная справа. Сумесная апэратыўна-сьледчая група КДБ і Сьледчага камітэту Беларусі пачала расьсьледаваньне.

Атрыманыя першасныя дадзеныя, паводле зьвестак КДБ, паказваюць на наяўнасьць сувязяў грамадзяніна з арганізаванай злачыннай групай па перапраўцы грамадзян Аўганістану ў адну з эўрапейскіх краін.

«Зьвяртае на сябе ўвагу факт затрыманьня з прыцягненьнем супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня ў гэтым рэгіёне ў траўні аднаго зь лідэраў арганізаванай злачыннай групы», — дадалі ў КДБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG