Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Браты-мусульмане» заяўляюць пра перамогу на выбарах у Эгіпце


Мухамад Мурсі

Мухамад Мурсі

У Эгіпце пачаўся падлік галасоў, пададзеных падчас двухдзённых прэзыдэнцкіх выбараў — першых пасьля леташняй адстаўкі Хосьні Мубарака. Афіцыйныя вынікі, як чакаецца, будуць абвешчаныя ў аўторак.

Сёньня прадстаўнік руху «Браты-мусульмане» заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што найбольшую колькасьць галасоў набірае кандыдат ад зьвязанай з рухам партыі «Свабода і справядлівасьць» Мухамад Мурсі. Гэтая выснова грунтуецца на выніках, атрыманых больш як на двухстах выбарчых участках (усяго іх звыш 13 тысяч).

Мясцовыя тэлеканалы, спасылаючыся на дадзеныя экзыт-полаў, таксама прадказваюць Мухамаду Мурсі выхад у другі тур.

На думку назіральнікаў, малаверагодна, што хтосьці з 13 кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах, набярэ больш за 50% галасоў. Найбольшыя шанцы выйсьці ў другі тур, прызначаны на 16-17 чэрвеня, маюць, акрамя Мурсі, былы прэм’ер ва ўрадзе Мубарака Ахмад Шафік, былы кіраўнік Лігі арабскіх дзяржаваў Амр Муса і Абд аль-Манэм Абу аль-Футух — незалежны кандыдат, які прытрымліваецца ісламісцкіх поглядаў.
XS
SM
MD
LG