Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канах – сусьветная прэм’ера «Ў тумане»


Фільм зьняты беларусам па нараджэньні, расейцам па пашпарце — Сяргеем Лазьніцам. У аснове фільму — аднайменны твор Васіля Быкава. Наш карэспандэнт у Канах вядзе онлайн-рэпартаж.

17.00 Лазьніца на чырвоным дыване! Сьпявае Кася Камоцкая. "Паляунічы ты мой паляунічы" і "Божа, забяры маё жыцьцё".

Праход па чырвоным дыване:



Перад прэм'ерай - урачыстая фотасэсія. Рэжысэр фільму "У тумане" Сяргея Лазьніца і акторы беларус Уладзімір Сьвірскі, расейцы Улад Абашын і Сяргея Калясоў.
Перад прэм'ерай - урачыстая фотасэсія. Рэжысэр фільму "У тумане" Сяргея Лазьніца і акторы беларус Уладзімір Сьвірскі, расейцы Улад Абашын і Сяргея Калясоў.

Чырвоную дарожку рыхтуюць да выхаду Сяргея Лазьніцы з камандай актораў.
Чырвоную дарожку рыхтуюць да выхаду Сяргея Лазьніцы з камандай актораў.


14.30 Прэсавая канфэрэнцыя закончылася. Лазьніца і акторы раздалі аўтографы. У 16:15 паводле Менскага часу - іх праход па чырвонай дарожцы ў Канах.

14.00 Абашын, які выканаў ролю Бурава: "Самае цяжкае - доўгае дыханьне. Мы доўга трэніраваліся". Сьвірскі, які сыграў Сушчэню: "Была сцэна 12 хвілінаў, вось здымаем, раз-два, усё ідзе добра, а на 8-ай хвіліне - слова ня так - і спачатку...

Карэспандэнт "Радыё Свабода" задаў пытаньне Сяргею Лазьніцу, ці лічыць ён, што фільм - беларускі, паколькі на аснове беларускага матэрыялу, пра беларускую гісторыю, пра лёс беларусаў. Сяргей Лазьніца: "Фільм можа быў беларускі, рускі, славянскі, украінскі... Але напэўна, гэта - Германія-Аўстрыя":



Француская журналістка Інга Ватэрлот: У фільме "У тумане" я адчула намёк на сталінскі і лукашэнкаўскі рэжымы":



13.55 Лазьніца распавядае, што акторы тэатральныя. І давялося змагацца з тэатральнасьцю. "Гэта фільм хутчэй за усё належыць да нямецка-аустрыйскай культуры". "Мне музыка непатрэбная. Гуку дастаткова. 90% гуку - direct sound, запісаны на пляцоуцы. 3 месяцы сышло на гук".

13.50 Лазьніца: "Галоуная тэма фільму - чалавек ня усё можа".



13.45 Прэс-канфэрэнцыя у працэсе. Два з трох пытаньняу - пра палітыку.

13.32
Буклеты пра фільм па-француску. У ім гаворыцца, што Быкау -беларускі пісьменьнік, беларускі патрыёт і заснавальнік БНФ.

13.28 Журналістау на Лазьніцу пакуль прыйшло няшмат, пераважна з Расеі. На Робэрта Патынсана было болей.



13.00 Прэм'ера фільму "У тумане" паволе Васіля Быкава мае пачацца а 17-ай гадзіне па менскім часе. Аднак запрашэньняў, ані для гасьцей фэстывалю, ані для прэсы не знайсьці. У 13:30 пачнецца прэсавая канфэрэнцыя.

Людзі стаяць на ўваходах у Палац Фэстываляў у спадзяваньні знайсьці запрашальнік на прэм'еру "У тумане", альбо на "Касмаполіс" Дэвіда Кронэнбэрга.х







Учора, 24 траўня больш за 1000 журналістаў узялі ўдзел у перадпраглядзе фільму, у тым ліку карэспандэнт «Свабоды». У прэсе пачалі зьяўляцца першыя водгукі. Фільм працягласьцю 2 гадзіны 7 хвілінаў намінаваны на галоўную ўзнагароду фэстывалю.

У 13:30 па менскім часе аўтары фільму дадуць прэсавую канфэрэнцыю. Прыкладна ў 16:00 выйдуць на знакаміты чырвоны дыван, як казалася раней, пад песьню Касі Камоцкай «Паляўнічы ты мой паляўнічы». У 17:00 пачнецца паказ фільму.

***

Рэжысэр фільма Сяргей Лазьніца родам з Брэсцкай вобласьці, з Баранавічаў, ён таксама жыў у Менску, вучыўся ў Кіеве. На Канскім фэстывалі два гады таму ён дэбютаваў з мастацкім фільмам «Шчасьце маё», які тады прадстаўляў у Канах Украіну.

На фэстывалі прысутнічаюць яшчэ фільмы, зробленыя беларусамі альбо пра Беларусь.

Двойчы ў межах кінакірмашу на Канскім кінафэстывалі быў паказаны фільм «Жыве Беларусь» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча. Стужка, пабудаваная на рэальных падзеях, апавядае пра змаганьне беларускае моладзі супраць дыктатуры. Гэта першы фільм па-беларуску, прэзэнтаваны на такога ўзроўні фэстывалях. У фільме зьняліся рэпэр Вінсэнт, акторы Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандар Памідораў, польская акторка Караліна Грушка.

Фільм здымаўся ў Польшчы Дзяржаўнай кінастудыяй за грошы Міністэрства культуры Польшчы, Польскага інстытуту кінамастацтва і францускага Canal +.

Беларусь па-за конкурсам таксама прадстаўляе фільм «Адзінокі востраў» — гэта сумесны эстонска-латыска-беларускі праект. У фільме зьняліся акторы беларускіх тэатраў Сьвятлана Зелянкоўская, Ігар Сігаў, Валерыя Арланава, Вераніка Пляшкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG