Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бабруйск: прафсаюзны лідэр прарваўся на завод


Міхаіл Кавалькоў

Міхаіл Кавалькоў

Старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага дапушчаны на працоўнае месца.

Адміністрацыя Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў 25 траўня пусьціла на працоўнае месца ў будынак заводакіраваньня прадпрыемства старшыню суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіла Кавалькова. Яму выдадзены разавы допуск на завод.

Як паведаміў «Свабодзе» Міхаіл Кавалькоў, пасьля допуску на тэрыторыю завода ідэоляг прадпрыемства Пётр Слабадчук запатрабаваў прадставіць графік працоўнага дня актывіста, а таксама штатных супрацоўнікаў прафсаюза. Паводле спадара Кавалькова, адміністрацыя не дае гарантыяў наконт таго, што сытуацыя зь нядопускам яго на прадпрыемства больш не паўторыцца. Допуск яму будуць выдаваць кожны дзень разавы.

Як сьцьвярджае Міхаіл Кавалькоў, ад 21 траўня яму не выдавалі пропуск на завод. Адмову ў допуску на працоўнае месца, заяўляе актывіст, яму не тлумачылі. Сам жа ён лічыць, што такім чынам адміністрацыя спрабуе блякаваць працу прафсаюзу і рэагуе на калектыўнае патрабаваньне працаўнікоў прадпрыемства павысіць заробкі. На факт нядопуску на працоўнае месца Кавалькоў напісаў скаргу ў пракуратуру.

24 траўня прадстаўнік адміністрацыі прадпрыемства патлумачыў ня допуск старшыні завадзкой суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага тым, што ён спазьняўся на працу.

Міхаіл Кавалькоў зьяўляецца вызваленым работнікам незалежнага прафсаюзу.
XS
SM
MD
LG