Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі праваабаронца скардзіцца ў Канстытуцыйны суд


Уладзімер Вялічкін
Уладзімер Вялічкін

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін накіраваў скаргу ў Канстытуцыйны суд Беларусі на забарону масавых мерапрыемстваў у абласным цэнтры.

Скардзіцца ў Канстытуцыйны суд, кажа спадар Вялічкін, яго змусіла апошняя забарона правесьці пікет салідарнасьці з палітвязьнем Алесем Бяляцкім.

Акрамя таго, праваабаронца кажа, што такім чынам ён спрабуе змагацца супраць таго, што ў Берасьці «нягледзячы на гарантыі Канстытуцыі, не ажыцьцяўляецца права на правядзеньне масавых мерапрыемстваў».

Спадар Вялічкін кажа, што забароны масавых мерапрыемстваў уладамі ён лічыць незаконнымі:

«Забараняюць на той падставе, што заяўнікі не аплачваюць паслугі міліцыі, мэдыкаў і камунальнікаў. Але чаму грамадзяне павінны плаціць за працу гэтых службаў, калі яна ўжо аплачаная падаткамі?»

Адначасова Ўладзімер Вялічкін накіраваў скаргу на забарону пікету ў падтрымку Бяляцкага і ў Берасьцейскі абласны суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG