Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх байкераў не пасадзяць, а наадварот


Прэзыдэнт Іраку Джаляль Талабані запэўніў пасла Расеі ў Багдадзе, што затрыманыя расейскія байкеры будуць неўзабаве вызваленыя.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС Аляксандар Лукашэвіч.

Чацьвёра расейскіх мотатурыстаў былі першы раз затрыманыя некалькі дзён таму, калі яны заехалі бязь віз на тэрыторыю Іраку з Турцыі. Пасьля ўмяшаньня расейскіх дыпляматаў байкераў адпусьцілі, аднак, яны не прыслухаліся да рэкамэндацыяў атрымаць візы і працягнулі падарожжа ў Багдад. Іх зноў затрымалі і адправілі на ваенную базу. Расейцаў падазраюць у шпіянажы. Ім можа пагражаць да 10 гадоў турмы.

Сёньня ля амбасады Іраку ў Маскве сабраліся каля 200 байкераў, каб перадаць пэтыцыю з патрабаваньнем вызваліць затрыманых расейцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG