Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотарэпартаж: «Жыве Беларусь» у Канах

 «Жыве Беларусь» - фільм пра сучасную Беларусь

У францускім горадзе Каны адбываецца 65-ы штогадовы Канскі кінафэстываль. Сярод сотняў фільмаў ёсьць фільмы, зробленыя беларусамі альбо пра Беларусь.

Кінастужка «Жыве Беларусь» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча пабудаваная на рэальных падзеях. Яна апавядае пра змаганьне беларускае моладзі супраць дыктатуры. Гэта першы фільм па-беларуску, прэзэнтаваны на такога ўзроўні фэстывалях. У фільме зьняліся рэпэр Вінсэнт, акторы Дзяніс Тарасенка, Алесь Малчанаў, Раман Падаляка, Анатоль Кот, шоўмэн Аляксандар Памідораў, польская акторка Караліна Грушка.

Фільм здымаўся ў Польшчы Дзяржаўнай кінастудыяй за грошы Міністэрства культуры Польшчы, Польскага інстытуту кінамастацтва і францускага Canal +.

На Канскім кінафэстывалі фільм быў паказаны двойчы ў межах кінакірмашу. 22 траўня, а 13 гадзіне ў кіно «Riviera 4», а таксама 23 траўня аб 11:30 у «Palais B».

На ўваходзе ў кіназалю кожнага наведніка паказу рэгістраваў супрацоўнік фэстывалю. Пасьля стваральнікі фільмаў могуць паглядзець, хто наведаў паказ, каб зьвязацца зь ім і заключыць дамову пра дыстрыбуцыю ці продаж.

У часопісе "Variety" было некалькі публікацыяў і рэклямных модуляў пра фільм "Жыве Беларусь". Зрэшты, гэта адзіны спосаб зацікавіць публіку фільмам. На Канскім фэстывалі паказваюць сотні фільмаў з усяго сьвету.

- Ёля Галіцкая з Польскай дзяржаўнай кінастудыі (WFDIF) адказвае за прамоцыю фільму "Жыве Беларусь". У Канах яна заключае дамовы, вядзе перамовы пра паказы і продаж фільму.

Ёля Галіцкая з Польскай дзяржаўнай кінастудыі (WFDIF) адказвае за прамоцыю фільму "Жыве Беларусь". У Канах яна заключае дамовы, вядзе перамовы пра паказы і продаж фільму.

Павільён Польскага інстытуту кінамастацтва разьмешчаны на тэрасе літаральна над знакамітым чырвоным дываном. Цэлы стэнд прысьвечаны фільму "Жыве Беларусь", а па тэлевізары нон-стоп паказваюць трэйлер да фільму. Акрамя гэтага, палякі прывезьлі некалькі дзясяткаў фільмаў да продажу.

Сярод беларускіх патронаў фільму, каму значыцца падзяка ў тытрах, - Алесь Бяляцкі. Большасьць актораў - беларусы.

У фільме паказваецца шэраг праблемаў сучаснага беларускага грамадзтва, у тым ліку адсутнасьць роўнасьці дзьвюх дзяржаўных моваў. Адзін з герояў фільму Шэры (Максім Каржыцкі) адмаўляецца прымаць прысягу па-расейску.

Фільм распавядае пра беларускую моладзь. Палова фільму адбываецца ў вайсковай частцы недалёка ад чарнобыльскай зоны. У частцы пануюць антысанітарыя, дзедаўшчына, і галоўны герой Мірон Захарка пачынае весьці дзёньнік у інтэрнэце.

У мэтах прамоцыі фільму вырабленыя тысячы ўлётак. Усе зацікаўлены маглі атрымаць дэма-вэрсію фільму. Пасьля фэстывалю пачынаюць заключаць дамовы на дыстрыбуцыю, запрашаюць на фэстывалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG