Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Алегу Воўчаку — 9 сутак


Алег Воўчак

Алег Воўчак

Цэнтральны суд Менску арыштаваў на 9 сутак праваабаронцу Алега Воўчака. Яго затрымалі сёньня і абвінавацілі ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся.

Спачатку Алег Воўчак заявіў адвод судзьдзі, але яна гэты адвод адхіліла. У судзе былі дапытаныя сьведкі — міліцыянты, якія затрымлівалі праваабаронцу, і з боку абароны — дэпутат Мастоўскага раённага савету Зьміцер Кухлей. Актывістка Раіса Міхайлоўская, якая была на працэсе, адзначыла, што праваабаронцу зноў вінавацяць, што ён нібыта лаяўся:

«У іх фантазіі на іншае не хапае, яго абвінавачваюць як і раней па артыкуле 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу — нецэнзурная лаянка. Ён стаяў каля свайго офіса, размаўляў з праваабаронцам Зьмітром Кухлеем, мірна гутарыў, да яго падышлі трое чалавек у цывільным і сказалі прайсьці да іх у аўтобус. Тут жа на судзе яны ж зьяўляліся і аўтарамі пратаколаў і сьведкамі. Пасьля дачы сваіх паказаньняў яны сядзяць і чакаюць таго ж Воўчака, каб яго забраць і адвезьці на Акрэсьціна. То бок усё робіцца аднымі рукамі. І тут наяўная зацікаўленасьць ў зыходзе справы, ім проста даручылі выканаць гэтую справу, што яны і робяць на ўсіх стадыях».

21:05 Алега Воўчака асудзілі на 9 сутак арышту.

20:30 Судовы працэс завершаны. У судзе дапытаныя сьведкі – міліцыянты і Зьміцер Кухлей. Судзьдзя пайшла выносіць рашэньне, якое павінна быць агучанае праз паўгадзіны.

18:30 Затрыманага 24 траўня праваабаронцу Алега Воўчака пачалі судзіць у Цэнтральным судзе Менску. Яго вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы. Пра гэта паведаміў «Свабодзе» дэпутат Мастоўскага раённага савету Зьміцер Кухлей.

14:30 Людзі ў цывільным затрымалі праваабаронцу Алега Воўчака ў Менску. Яго завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў дэпутат Мастоўскага раённага савету Зьміцер Кухлей.

Кухлей быў побач з Воўчакам, калі яго затрымлівалі.

Прычыну затрыманьня міліцыянты не патлумачылі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG