Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гомелі нагадалі пра палітвязьняў


24 траўня актывісты БХД і «Эўрапейскай Беларусі» правялі акцыю салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі.

Каля пад’ездаў жылых дамоў актывісты расклеілі партрэты палітвязьняў Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча, Міколы Статкевіча і Алеся Бяляцкага.

Сустаршыня стваранай партыі БХД Павал Севярынец адбывае 3 гады «хіміі» ў Пружанскім раёне.

Старшыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч асуджаны на 2 гады зьняволеньня, утрымліваецца ў Глыбоцкай калёніі.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч знаходзіцца ў Магілёўскай «крытай» турме, дзе адбывае 6 гадоў зьняволеньня.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года, яго ўтрымліваюць у Бабруйскай калёніі.

Акцыя прайшла без затрыманьняў, паведамляе прэсавая служба БХД.

XS
SM
MD
LG