Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмяротнае пакараньне прэзыдэнту за забойства дэманстрантаў


У Тунісе на чарговым працэсе па справе былога прэзыдэнта Зіна эль-Абідзіна Бэн Алі пракурор запатрабаваў прысудзіць яго да сьмяротнага пакараньня.

75-гадовы Бэн Алі і яшчэ 22 чалавекі — былыя высокапастаўленыя чыноўнікі — абвінавачваюцца ў гібелі больш за 20 удзельнікаў антыўрадавых хваляваньняў студзені мінулага году, якія і прывялі да зьвяржэньня былога прэзыдэнта.

Ваенны трыбунал судзіць Бэн Алі завочна — пасьля месяца народных пратэстаў і адстаўкі ў студзені летась ён зьбег у Савудаўскую Арабію.

Раней ён ужо чатыры разы — таксама завочна — быў асуджаны рознымі судамі да зьняволеньня ў турме агульным тэрмінам на 65 гадоў.
XS
SM
MD
LG