Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская амбасада рэкамэндуе палякам узор свабоды слова


Пасольства Беларусі ў Польшчы асудзіла фільм аб выбуху ў менскім мэтро, ​​паказаны польскім тэлеканалам TVN.

Беларуская амбасада ў Польшчы «рашуча асудзіла» дэманстрацыю польскім тэлеканалам TVN у праграме Superwizjer фільма «Як выглядае справядлівасьць у Беларусі», прысьвечанага выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 г.

У камэнтары, разьмешчаным на афіцыйным сайце амбасады, адзначаецца: прадстаўленая ў фільме інфармацыя зьяўляецца «катастрафічнай маніпуляцыяй» і «ня мае нічога агульнага з рэальнасьцю».

Амбасада Беларусі рэкамэндуе тэлеканалу TVN «у імя свабоды слова» прадэманстраваць у сваім эфіры фільм беларускага тэлеканалу АНТ «Мэтро».

На мінулым тыдні з Польшчы вярнуліся маці і сястра Ўладзіслава Кавалёва, пакаранага ў сярэдзіне сакавіка за саўдзел у тэрарызме. Яны знаходзіліся ў паездцы па запрашэньні тэлеканалу TVN, які і рыхтаваў фільм аб выбуху ў менскім мэтро. Падчас паездкі ў Польшчу жанчыны ўдзельнічалі ў тэлепраграмах, сустракаліся з журналістамі і грамадзкасьцю. «Дзякуючы ім, наша справа на слыху, нас падтрымліваюць, нягледзячы на тое, як падзеі падае наша ўлада», — распавяла БелаПАН маці расстралянага Любоў Кавалёва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG