Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімера Яроменка арыштавалі на 10 сутак


Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак

Актывіста «Маладога фронту» Уладзімера Яроменка даставілі ў суд Маскоўскага раёну з турмы на Акрэсьціна.

17:40 Відэа з Маскоўскага РАУСу таксама ане прадстаўленае.

Суд пакараў Яроменка 10 суткамі арышту. Таксама стала вядома, што з турмы на Акрэсьціна своечасова ня выйшаў актывіст «Маладога фронту» Зьміцер Крэмянецкі.

17:15 У судзе паведамілі, што камэры назіраньня ў турме на Акрэсьціна ў дзень затрыманьня не працавалі. Адвакат заявіў хадайніцтва аб праглядзе матэрыялаў камэр назіраньня з Маскоўскага РАУС. Судзьдзя хадайніцтва задаволіў. У судзе ізноў перапынак на 20 хвілінаў.

16:40 У судзе абвешчаны перапынак на 20 хвілінаў. Судзьдзя задаволіла хадайніцтва аб праглядзе відэаматэрыялаў з камэр назіраньня ў турме на Акрэсьціна.

На Ўладзімера Яроменка склалі чарговы пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства), перадае праваабарончы цэнтар «Вясна».

Хлопца павінны былі выпусьціць з турмы на Акрэсьціна 23 траўня. Ён адбываў 7-суткавы арышт. Аднак сябры і паплечнікі, якія прыйшлі сустракаць, яго так і не дачакаліся. Хоць міліцыянты цьвердзілі, што адпусьцілі вязьня ў час.

Уладзімер Яроменак — былы палітвязень, асуджаны за падзеі на Плошчы 19 сьнежня 2011 году.

Сёлета яму прызначылі прэвэнтыўны нагляд.
XS
SM
MD
LG