НАДВОР'Е
У Беларусі чакаецца сонечнае надвор'е, да 19 градусаў цяпла.
СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа (Менск, вул. Акадэмічная, 5) адкрыцьцё выставы «О, Вільня, крывіцкая Мэка!», падрыхтаванай сумесна зь Віленскім музэем Пушкіна. Пачатак у 16.00.
На Канскім кінафэсьце прэм'ера фільма «У тумане» паводле аповесьці Васіля Быкава. У вытворчасьці карціны бралі ўдзел прадстаўнікі кінастудыі «Беларусьфільм», а таксама кінематаграфісты Расеі, Нямеччыны, Латвіі і Нідэрляндаў.
Сёньня – усясьветны Дзень славянскага пісьменства.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ
У вечаровым эфіры – перадача «Паштовая скрынка 111» – агляд лістоў слухачоў на Свабоду, падрыхтаваны Валянцінам Жданко. А таксама – «Падарожжы Свабоды».
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1877 – Расея аб’явіла вайну Асманскай імпэрыі.
1991 – Эрытрэя атрымала незалежнасьць ад Эфіопіі.
У гэты дзень нарадзіліся:
1819 – Вікторыя, каралева Вялікабрытаніі.
1904 – Адам Русак, беларускі паэт.
1905 – Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1930 – Галіна Русак, беларускі жывапісец, графік.
1940 – Іосіф Бродзкі, расейскі і амэрыканскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1941 – Боб Дылан, амэрыканскі музыкант.
1948 – Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь.
У гэты дзень памерлі:
1377 – Альгерд, вялікі князь літоўскі.
1543 – Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Я аддаю перавагу задавальняцца тым, правільнасьць чаго магу гарантаваць.
Капернік
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ
Міліцыя спыніла пратэсты кіроўцаў супраць цэнаў на бэнзін
Ля абменьнікаў – чэргі, у абменьніках – пуста
Юлію Цімашэнку пакуль не арыштавалі