Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускамоўныя рэклямшчыкі зьбяруцца ў Гомелі


Алена Макоўская, адна з арганізатараў фэсту.
Алена Макоўская, адна з арганізатараў фэсту.

З0 траўня ў Гомелі пройдзе Трэці фэст беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK! Пра гэта абвясьціў ягоны аргкамітэт.

На фэст запрошаныя спэцыялісты ў галіне медыяў і камунікацыі, прадстаўнікі рэклямных агенцтваў, дызайн-студыяў, СМІ, аддзелаў маркетынгу кампаніяў ды прадпрыемстваў.

Алена Макоўская, адна з арганізатараў фэсту й каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!», зазначае, што фэст у Гомелі ладзіцца ў зьвязку з жаданьнем рэклямістаў у рэгіёнах абмяркоўваць надзённыя пытаньні беларускай рэклямы, што называецца, «не адыходзячы ад касы». Акурат рэгіянальныя рэклямісты робяць шмат працы на беларускай мове, але з розных прычынаў яны мала заўважныя сярод прадстаўнікоў прафэсійнай супольнасьці.

У праграме фэсту — прэзэнтацыі брэндаў і праектаў, майстар-клясы, прагляды прац пераможцаў мінулых фэстаў.

Трэці фэст беларускамоўнай рэклямы распачнецца ў канфэрэнц-залі гатэлю «Турыст».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG