Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнім часам у Злучаных Штатах вядуцца дыскусіі, наколькі эфэктыўнае лячэньне алькагольнай залежнасьці з дапамогай хімічных прэпаратаў, і ці можна пазбавіцца ад алькагалізму з дапамогай пігулак.

Адмыслоўцы сыходзяцца ў адным: унівэрсальных лекаў на сёньняшні дзень няма. «Не існуе аднаго прэпарату, які будзе эфэктыўны для кожнага» – цытуе New York Times дырэктара амэрыканскага Нацыянальнага інстытуту вывучэньня злоўжываньня наркотыкаў Нору Волкаў. Некаторыя спэцыялісты наогул лічаць, што лячэньне алькагалізму з дапамогай лекаў ёсьць толькі замена аднаго наркотыку іншым.

З прэпаратаў, ухваленых амэрыканскай Адміністрацыяй харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў, толькі два – налтрэксон і акампрасат – зьмяншаюць імкненьне да выпіўкі. Аднак і іх уплыў, адзначаюць дасьледчыкі, індывідуальны. Ёсьць яшчэ адзін прэпарат, – дысульфірам – але ад яго ўжываньня чалавек звычайна пакутуе.

Тым ня менш спадарыня Хендрыкс, якая была пацыенткай у 2008 годзе, кажа, што і цяпер магла б выпіваць, калі б не ўжывала два гады налтрэксон. Нядаўна яна адзначыла 1000-ы дзень цьвярозага жыцьця. «Налтрэкон дапамагае зрабіць прагу да алькаголю кароткай і менш інтэнсіўнай» – кажа яна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG