Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: асьцярогі амэрыканскага боку патрабуюць удакладненьняў


Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць неабгрунтаванымі абвінавачваньні Міністэрства фінансаў ЗША адрас беларускага «Крэдэксбанку» ў адмываньні грошай і прапануе ўдакладніць свае апасеньні ў гэтай справе.

«Беларусь заўсёды вельмі адказна ставіцца да сваіх міжнародных абавязаньняў, як у сфэры барацьбы з тэрарызмам, так і ў сфэры супрацьдзеяньня адмываньню грошай. Беларусь далучылася да ўсіх адпаведных канвэнцыяў», — заявіў Інтэрфаксу начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Ён адзначыў, што «ў Беларусі створана дастаткова эфэктыўная сыстэма фінансавага кантролю». У сувязі з гэтым, адзначыў Савіных, «асьцярогі амэрыканскага боку маюць патрэбу ва ўдакладненьнях».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG