Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: Беларусь «прадае незалежнасьць» Расеі


Прадаючы свае стратэгічныя прадпрыемствы Расеі, Беларусь паступова пазбаўляецца сваёй незалежнасьці, лічыць міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.

«Яны прадаюць акцыі сваіх стратэгічных прадпрыемстваў, напрыклад „Белтрансгазу“. Яны прадаюць „Беларуськалій“, які зьяўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў угнаеньняў. Яны прадаюць, таму што не атрымліваюць крэдытаў ад ЭЗ. Гэта адбываецца ў сувязі з палітыкай у галіне правоў чалавека. У выніку, на жаль, часткамі прадаюць незалежнасьць сваёй краіны », — сказаў А. Ажубаліс у інтэрвію парталу Euractiv. de.

Ён лічыць, што Эўразьвяз павінен праводзіць адзіную палітыку ў дачыненьні да Беларусі. «Мы павінны дзейнічаць сумесна, як падчас адкліканьня сваіх дыпляматаў зь Менску і сумеснага іх вяртаньня. Толькі адзінства можа захаваць нашу пазыцыю ў справе пралічаных і мэтанакіраваных санкцый», — сказаў міністар.

Пра гэта інфармуе «Интерфакс-Запад».

Выступаючы 8 траўня з традыцыйным пасланьнем беларускаму народу і парлямэнту А. Лукашэнка заявіў, што кошт прыватызацыі «Беларуськалія» вырас да $31,5-32 млрд. з $30 млрд., пра якія ён вёў гаворку летась.

Ён адзначыў, што часта чуе папрокі ў тым, што быў прададзены «Белтрансгаз». «Вось, мяне дзяўбуць за продаж» Белтрансгазу. Але цяпер ён цалкам загружаны, газ пампуюць, за транзыт плацяць, падаткі плацяць. Ніхто трубу не дастаў зь зямлі і не забраў», — заявіў А. Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG