Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсека НАК Украіны зьнялі за нелегальны продаж білетаў


Уладзімір Герашчанка

Уладзімір Герашчанка

Прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Ўкраіны Сяргей Бубка распарадзіўся адхіліць ад пасады генэральнага сакратара НАК Уладзіміра Герашчанку.

Паводле брытанскай Independent Герашчанку зьнялі на схаваную камэру ў той момант, калі ён пагадзіўся прадаць білеты на Алімпіяду ў Лёндане. У ролі пакупніка выступаў журналіст BBC London News, які выдаваў сябе за спэкулянта. У Вялікабрытаніі продаж білетаў на Лёнданскую алімпіяду з-пад палы расцэньваецца як крымінальнае злачынства і караецца штрафам да 20 тысяч фунтаў.

Герашчанка ў ролі кіраўніка ўкраінскага НАК меўся разьмяркоўваць білеты, выдзеленыя Ўкраіне, паміж высокімі гасьцямі, а таксама выпускаць іх у адкрыты продаж. Ён паабяцаў «спэкулянту» прадаць сто лішніх білетаў і сказаў, што лепш расплаціцца гатоўкай.

Са свайго боку Герашчанка заявіў, што не зьбіраўся прадаваць білеты, а проста вёў дыпляматычную размову. Віцэ-прэзыдэнт украінскага НАК Віктар Корж назваў выпадак з Герашчанкам правакацыяй.
XS
SM
MD
LG