Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў заклікаў памятаць пра Статкевіча


Да гадавіны вынясеньня прысуду Міколу Статкевічу старшыня сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Зыгмар Габрыэль і дачка палітвязьня Кацярына Статкевіч зьвярнуліся да нямецкай прэсы ды грамадзкасьці, каб прыцягнуць увагу да сытуацыі з палітвязьнямі ў Беларусі.

«Разам з Кацяй Статкевіч я хачу сёньня нагадаць пра лёс палітвязьняў, і найперш яе бацькі Мікалая Статкевіча. У турмах гэтым людзям пагражаюць, зь іх зьдзекуюцца. Іх сем’і бездапаможныя перад дзяржаўным перасьледам і помстай. Гэтая гадавіна нагадвае нам усім, каб мы не забываліся, што ў Беларусі ёсьць яшчэ шмат актывістаў і апазыцыйных палітыкаў, прафсаюзных дзеячаў і журналістаў, пакараных турмой за свае перакананьні і мужнасьць. Гэтая гадавіна заклікае нас, каб мы не аслаблялі змаганьня за свабоду і правы чалавека ў Беларусі», — гаворыцца ў звароце.

«Да тых часоў, пакуль нявінныя людзі сядзяць у турме, Эўрапейскі Зьвяз і Нямеччына будуць падтрымліваць ды ўзмацняць санкцыі», — падкрэсьлена ў дакумэнце.

Аўтары адозвы патрабуюць неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных у Беларусі.

Тэкст звароту, у якім лідэр нямецкіх сацыял-дэмакратаў заклікае не забывацца пра лёс Статкевіча і беларускіх палітзьняволеных, зьмешчаны на сайце партыі.


Мікола Статкевіч — кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх.

26 траўня 2011 г. судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі № 17. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.

У студзені 2012 году Статкевіча перавялі ў крытую Магілёўскую турму як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму і вязьня, які ня стаў на шлях выпраўленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG