Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з палітычным эмігрантам, палкоўнікам спэцназу ў адстаўцы Ўладзімерам Барадачом.

Днямі ў Польшчы і Літве адбыліся арганізацыйныя сходы аргкамітэту па стварэньні пераходнага ўраду Беларусі. Ініцыятыва Ўладзімера Барадача па стварэньні такога аргкамітэту выклікала гарачую рэакцыю ў палітычных колах Беларусі.

«Мы не фармуем пераходны ўрад, а ствараем аргкамітэт па стварэньні Рады нацыянальнага адраджэньня», - заяўляе сам Барадач у перадачы «Праскі акцэнт».

Уладзімер Барадач:

"Перш чым пачаць нашу канфэрэнцыю, я хачу адзначыць.

Перад неабыякавымі да лёсу сваёй краіны патрыётамі даўно стаіць пытаньне: што рабіць, як рабіць? Шукаць згоды, перамоваў з аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі? Шукаць згоды, перамоваў, каардынацыі з цалкам разбэшчанай, маргінальнай апазыцыяй? Ці спрабаваць арганізаваць і ўзначаліць новы легальны апазыцыйны рух унутры Беларусі, унутры краіны, якая няўхільна дрэйфуе ў бок непрыхаванай дыктатуры? Удзельнічаць у спэктаклях рэжыму пад назвай "выбары" ці ня ўдзельнічаць? Адным словам, як наблізіць перамены ў Беларусі так, каб нашы дзеяньні былі пасьпяховымі?

У пошуках адказаў на гэтыя балючыя пытаньні мы, ва ўзаемадзеяньні зь сіламі патрыётаў у Беларусі, ствараем аргкамітэт, які ў далейшым павінен стаць, на наш погляд, адзіным каардынуючым цэнтрам сапраўднай беларускай барацьбы за новую Беларусь, за Беларусь без дыктатуры, безь беларускіх злодзеяў, жулікаў і бандытаў усіх масьцей. Гэты цэнтар павінен зьяднаць нас ня толькі ў імя пераменаў у Беларусі. Гэты цэнтар абавязаны, нарэшце, на працягу 3–5 гадоў перамагчы, зрынуць цалкам карумпаваную бандыцкую ўладу ў нашай краіне. Нам жа сёньня нічога не прапануецца, акрамя сужыцьця з рэжымам на наступныя дзесяцігодзьдзі. Рэжым упадзе, кажуць крытыкі, трэба думаць аб перабудове грамадзтва пасьля Лукашэнкі. Пытаньне: Сашы Лукашэнкі, Віці Лукашэнкі ці Колі Лукашэнкі? "Рэжым упадзе ў любую хвіліну". Хопіць жэрці крошкі са стала дыктатара. Будзьце людзьмі".


Чытаць адказы Ўладзімера Барадача можна ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG