Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барадач Уладзімер нарадзіўся 22 лістапада 1951 году ў вёсцы Нача Крупскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Менскую Сувораўскую вайсковую вучэльню, з адзнакай Разанскую вышэйшую паветрана-дэсантную вучэльню і вайсковую акадэмію імя Фрунзэ ў Маскве. Удзельнік вайны ў Аўганістане, двойчы паранены ў баях.

У палітыцы з 1992 году, быў сябрам БЗВ, прымаў прысягу 8 верасьня 1992 году на вернасьць Беларусі, пасьля чаго ва ўзросьце 42 гады звольніўся з арміі. Стварыў з Юрыем Захаранкам БКА (Беларускі Кангрэс афіцэраў). Падчас парлямэнцкага крызісу 1996 году цесна супрацоўнічаў з Карпенкам, Захаранкам, Шарэцкім. Гатовы быў увесьці на загад Шарэцкага батальён на абарону Вярхоўнага Савету. Выйшаў на парэшткі генэрала Захаранкі і быў вымушаны выехаць за мяжу. Ад 2010 г у эміграцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG