Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры краін ЭЗ сёньня абмяркуюць пазыковы крызіс у эўразоне


Лідэры 27 краінаў Эўрапейскага Зьвязу сёньня сустракаюцца ў Брусэлі, каб абмеркаваць захады процідзеяньня пазыковаму крызісу і стварэньне новых працоўных месцаў.

Напярэдадні Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР) папярэдзіла 17 дзяржаў эўразоны аб небясьпецы спаўзаньня ў «цяжкую рэцэсію». Арганізацыя заклікала ўрады і Цэнтрабанк ЭЗ да неадкладных дзеяньняў, каб не дапусьціць распаўсюджаньня эўрапейскага крызісу на сусьветную эканоміку.

Становішча ў Грэцыі, дзе празь некалькі тыдняў адбудуцца паўторныя парлямэнцкія выбары, выклікае занепакоенасьць адносна магчымага адмовы гэтай краіны ад выкарыстаньня эўра ў якасьці нацыянальнай валюты і вяртаньня да драхмы. Апошнімі днямі ўсё часьцей паведамляецца аб тым, што ўкладчыкі і інвэстары працягваюць здымаць сродкі з рахункаў у грэцкіх банках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG