Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу на нерэгістрацыю БХД


Кіраўніцтва аргкамітэту ў справе стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» атрымала адмоўны адказ зь Вярхоўнага суду на сваю скаргу.

Скарга тычылася таго, што той жа ВС адмовіўся разглядаць папярэднюю скаргу стваральнікаў БХД, што Мінісэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць гэтую партыю.

Адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі адзначае, што гэты адказ — дакладная копія папярэдняга. Адзінае яго адрозьненьне — наступны сказ: «Падставаў для скасаваньня пастановы судзьдзі не знаходжу».

«Тут усё відавочна. І перадусім пазыцыя рэжыму што да рэгістрацыі БХД. Вярхоўны суд нават адмовіўся разгледзець тыя парушэньні закону, якія ўчыніў Мін’юст падчас адмовы ў рэгістрацыі. У такім разе ў нас не застаецца іншага выбару, як падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Для гэтага ў нас ёсьць усе падставы», — цытуе Садоўскага прэсавая служба БХД.

Апошні ўстаноўчы зьезд Партыі БХД праходзіў ў сьнежні 2012-га ў ДК МТЗ. Як сцьвярджаюць у БХД, яны падалі ў Мін’юст усе неабходныя для рэгістрацыі дакумэнты, але партыю так і не зарэгістравалі. З 2009 году гэты былі ўжо чацьвёртая спроба БХД атрымаць рэгістрацыю.
XS
SM
MD
LG