Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце абіраюць наступніка Мубарака


23-24 траўня ў Эгіпце праходзіць першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, першых пасьля падзеньня ў мінулым годзе рэжыму Хосьні Мубарака. Часовая Вышэйшая вайсковая рада, якая ад таго часу кіруе краінай, ужо заявіла, што перадасьць уладу пераможцу на выбарах.

Сярод асноўных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка краіны — былы кіраўнік Лігі арабскіх дзяржаў Амр Муса і апошні прэм’ер-міністар ураду Мубарака — Ахмад Шафік. Іх асноўныя супернікі — два палітыкі, што прытрымліваюцца ісламісцкіх поглядаў — Мухамад Мурсі вылучаны ўплывовай рэлігійна-палітычнай арганізацыяй «Браты-мусульмане», а таксама памяркоўны ісламіст Абдэль-Мэнэм Абуль-Футух. Усяго ў бюлетэнях 13 кандыдатаў. Пакуль у краіне ня ўхваленая новая канстытуцыя і дакладна невядома, якія паўнамоцтвы будзе мець наступны прэзыдэнт.

Прэзыдэнт Хосьні Мубарак заставаўся пры ўладзе ў Эгіпце 30 гадоў. Быў зрынуты ў выніку перамогі народнага паўстаньня ў лютым 2011 году. Свой 84-ы дзень нараджэньня Мубарак адзначыў нядаўна ў шпіталі пад Каірам. Там ён знаходзіцца пад аховай у чаканьні рашэньня суду ў яго справе. Мубарака абвінавачваюць у тым, што ён аддаў загад страляць у мірных дэманстрантаў баявымі патронамі. Суд павінен вынесьці свой вэрдыкт на пачатку чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG