Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на Канскім кінафэстывалі ў межах кінакірмашу адбылася прэм'ера беларускамоўнага фільма «Жыве Беларусь!» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча. Суаўтар сцэнару фільма, стыпэндыят праграмы Вацлава Гаўла на Радыё Свабода Францішак Вячорка адказаў на нашыя пытаньні праз тэлефон з Канаў.

Соўсь: Франак, як прайшла прэм'ера? Ці кранула беларуская тэма гледачоў? Якія першыя водгукі?

Вячорка: Прэм'ера тут усіх уразіла. Водгукі былі або добрыя, або вельмі добрыя. Усе баяліся, што гэта будзе прапагандысцкая агітка, а атрымаўся прыгожы мастацкі фільм.

Соўсь: Як бы вы вызначылі жанр гэтага фільма? З аднаго боку, мастацкая стужка, з другога, яна заснаваная на рэальных падзеях...

Вячорка: Гэта клясычная драма, вельмі шмат у фільме выдумана. Усё адбываецца ў Беларусі ў 2009-2010 гадах, заканчваецца на Плошчы, дзе гвалтоўна разагнаны мітынг дэмакратычных сілаў. Восем кандыдатаў у прэзыдэнты арыштаваныя, сотні людзей трапілі на суткі. На гэтым тле ў фільме падымаюцца тэмы здрады і каханьня, сяброўства, канфлікту пакаленьняў.

Соўсь: Сёлета Беларусь упершыню прадстаўленая на Канскім кінафэстывалі, але не «Беларусьфільмам» – стужкай Сяргея Лазьніцы паводле Васіля Быкава, зьнятай у Расеі, і беларускамоўным фільмам польскіх кінематаграфістаў «Жыве Беларусь!». Ці ўспрымаюцца гэтыя стужкі як беларускія?

Вячорка: Сяргей Лазьніца якраз такі прадстаўлены тут як беларускі рэжысэр. І бальшыня прысутных успрымаюць фільм «У тумане» беларускім і польскі фільм «Жыве Беларусь!» таксама беларускім. Таму можна сказаць, што 65-ы Канскі кінафэстываль атрымаўся беларускім. Прынамсі Беларусь упершыню дала пра сябе ведаць.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG