Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 траўня ў праваабаронцы Алеся Бяляцкага апісалі маёмасьць на лецішчы.

Пра гэта паведаміла жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.

«Сёньня прыехалі на лецішча ў Ракаў, апісалі там маёмасьць. Судовы выканаўца паводзіўся карэктна, але працэдура непрыемная, нагадвала працэдуру, якая адбывалася пры вопісе маёмасьці на кватэры».

Раней у сакавіку была апісаная кватэра Бяляцкага ў Менску. Бяляцкі асуджаны на чатыры з паловай гады зьняволеньня. За кратамі знаходзіцца з 5 жніўня 2011 году і цяпер адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі.
XS
SM
MD
LG