Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт: Пашпартны кантроль на мяжы з Расеяй ня ўводзілі


Прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка абверг інфармацыю, якая зьявілася ў інтэрнэце пра тое, што на мяжы Беларусі з Расеяй вернуты пашпартны кантроль.

Аляксандар Цішчанка паведаміў «Свабодзе»:

«Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра ўвядзеньне пашпартнага кантролю няма і не было. Зусім магчыма, што гэта плян перахопу, калі адбылося нейкае здарэньне і некага шукаюць. Такое іншы раз здараецца. Гэта мерапрыемствы не па нашай лініі. А такой інфармацыі, што ўводзілі пашпартны кантроль — няма».

Сайт «Хартыі’97» з спасылкай на інфармацыю чытача паведаміў, што на мяжы з Расеяй вярнулі пашпартны кантроль, пачалі правяраць дакумэнты ва ўсіх, хто выяжджае на аўтамабілях.

«Усё зачынена шлягбаўмамі, і ўсе машыны спыняюць», — паведаміў чытач.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG