Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бард Ігар Сімбіроў паведаміў, што з турмы яго вызвалілі раней — недзе ў 15.50, замест заплянаваных 17.00.

Сімбірова пасадзілі ў машыну і, паводле яго слоў, вязуць ў Мачулішчы, каб пасадзіць яго там на электрычку да Асіповічаў.

8 траўня Сімбірова асудзілі нібыта за дробнае хуліганства.

Яго арыштавалі на 15 сутак. Аднак ён адседзеў 14, паколькі суд залічыў яму адны суткі, як адседжаныя, калі Ігар з 6 на 7 траўня знаходзіўся ў раённым цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG