Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея падвышае штрафы за масавыя акцыі


Акцыя пратэсту каля будынку Дзярждумы РФ

Акцыя пратэсту каля будынку Дзярждумы РФ

Законапраект, які павялічвае штрафы за парушэньні ў часе мітынгаў і шэсьцяў, сёньня быў вынесены на абмеркаваньне Дзяржаўнай думы РФ.

Яго крытыкам не дапамагла ні шырокая публічная кампанія супраць прыняцьця гэтага акту, ні пратэсты трох парлямэнцкіх фракцыяў.

КПРФ і ЛДПР прынялі ўдзел у абмеркаваньні закону аб новых штрафах, тады як «Справядлівая Расія» і абмеркаваньне, і галасаваньне байкатавала.

Канчатковае рашэньне па законапраекце будзе вынесена бліжэй да вечара, але за прыняцьцё праекту пастановы «за аснову» ўжо прагаласавалі 234 дэпутаты – гэта значыць, законапраект у першым чытаньні можна лічыць фактычна ўхваленым. У праекце пастановы дэпутаты паабяцалі зьнізіць ў другім чытаньні памеры штрафаў і ўпісаць у дакумэнт прамую забарону на зьяўленьне ў масках на вулічных акцыях.
XS
SM
MD
LG